У рамках кампаніі прадстаўнікі МНС сумесна з юнымі ратавальнікамі арганізуюць марафон "112 добрых спраў" і "101 дабро", дзе хлопцы дапамогуць навесці парадак на прысядзібных участках, сабраць ураджай, нарыхтаваць дровы.
Таксама работнікі МНС асаблівую ўвагу нададуць падрастаючаму пакаленню. Ва ўстановах адукацыі пройдуць мерапрыемствы, накіраваныя на папулярызацыю руху юных ратавальнікаў-пажарных, фарміраванне культуры бяспекі жыццядзейнасці, прыцягненне моладзі да ўступлення ў арганізацыю.
Удзельнікаў чакаюць мерапрыемствы з тэматычнымі конкурсамі, віктарынамі і латарэямі, не абыдзецца без падарункаў і сюрпрызаў ад работнікаў МНС. Рады Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных папоўняцца новымі ўдзельнікамі.
Далучайцеся да акцыі і трымайце руку на пульсе бяспекі!
Інспектар СПіва
Слаўгарадскага РАНС С.В.Сіняўскі