Архіў навін

21.10.25

"Малюем разам"

З 14 па 21 кастрычніка ў раёне праходзіць творчы марафон "Малюем разам". Марафон праводзіць ДУА "Слаўгарадскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр" з мэтай папулярызацыі традыцыйных сямейных каштоўнасцей і ўмацавання інстытута сям'і, а таксама ўцягвання бацькоў і дзяцей у актыўную сумесную творчую дзейнасць. Прыемна, што ў дадзеным марафоне прыняла ўдзел сям'я Магер. Навучэнец 4 "Б" класа Арцемій Магер разам з мамай стварылі сапраўдны шэдэўр, і прысвяцілі яго Тыдню бацькоўскага кахання, які праходзіць у Рэспубліцы Беларусь з 14 па 21 кастрычніка. Мы дзякуем Вользе і Арцемію Магеру за ўдзел у марафоне. А яшчэ мы вельмі радыя, што ў нашай школе вучацца такія таленавітыя дзеці.

Раздзелы сайта